Калега Шчэрбы адказаў на абвінавачанні Гуцу
Украінскі гімнаст Рустам Шарыпаў адказаў на абвінавачанні, якія супраць яго агучыла Таццяна Гуцу.
Як паведамлялася раней, украінская гімнастка абвінаваціла беларускага спартоўца Віталя Шчэрбу ў згвалтаванні. Адбылося гэта, па яе словах, 26 гадоў таму ў Штутгарце. Гуцу заявіла, што яе калегі па камандзе Рустам Шарыпаў і Таццяна Торапава ведалі пра згвалтаванне, але не заступіліся за яе.
Шарыпаў напісаў у Фэйсбуку, што ён упершыню чуе пра "нейкія непрыстойныя паводзіны". Адказаў ён і на закіды ў свой бок: "Я магу казаць толькі пра абвінавачанні, якія датычаць мяне, яны непраўдзівыя".
Торапава яшчэ ў серады заявіла журналістам, што ў яе прысутнасці няікага гвалту ў дачыненні да Гуцу не было. "Вядома, можа, ён крыху і лез да яе, але каб меў месца гвалт? Не! Каб у яе быў стрэс на фоне чаго-небудзь падобнага, такога таксама не памятаю, шчыра", — адзначыла Торапава.