“Калі я выйду на волю”: гісторыя гвалту без знакаў прыпынку — эфір

Ганна Комар / фота з архіва

Ганна Комар / фота з архіва

У выдавецтве “Скарына” выйшла кніга дакументальнай прозы беларускай пісьменніцы Ганны Комар “Калі я выйду на волю”. Кніга апісвае дзевяць дзён, якія Ганна Комар прабыла ў зняволенні ў 2020-м. Гісторыя раскрываецца праз дзённікавыя запісы самой аўтаркі і аповеды тых, хто перажываў міліцэйскі гвалт, арышт і зняволенне ў той самы час. Прэзентацыі кнігі з удзелам аўтаркі і дызайнеркі пройдуць у Варшаве (12 сакавіка, 19:00, Free Belarus), Беластоку (14 сакавіка, 18:30, хаб “Новая зямля”) і Вільні (16 сакавіка, 16:30, Віленскі беларускі музей імя І. Луцкевіча).

Чым адметная новая кніга Ганны і чаму яна з’явілася толькі цяпер? Пра каго і для каго найперш гэтая кніга і ці дапаможа яна справіцца з фантомнымі болямі 2020-га? Ці сапраўды беларусы працягваюць жыць у парадыгме 2020 года і ці не замінае гэта нашаму грамадству рухацца наперад? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае літаратарка і перакладчыца Ганна Комар.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі