Калі заўтра вайна: ці пойдуць УСУ вызваляць Беларусь — эфір з Магдам

Яўген Магда / Еўрарадыё
Яўген Магда / Еўрарадыё

Напярэдадні першай гадавіны пачатку актыўнай фазы акупацыйнай вайны Расіі супраць Украіны ў Кіеў прыехаў прэзідэнт ЗША. Які пасля Украіны наведаў Варшаву, дзе выступіў з прамовай перад мясцовай грамадскасцю. Узгадаўшы падчас выступу і Беларусь ды беларускі народ лідараў, якія “мужна змагаюцца за сваю дэмакратыю”. Вось толькі шэраг украінскіх тэлеканалаў гэтыя словы ў сваёй трансляцыі абыйшлі ўвагай.

Ці сведчыць такое стаўленне, што Кіеў зрабіў свой выбар, і ён не на карысць беларускіх дэмсіл? Чым адметны візіт Байдэна для Украіны і ўсяго нашага рэгіёна? Як “канчатковая інтэграцыя” Беларусі з Расіяй паўплывае на пазіцыю Украіны адносна стварэння на яе тэрыторыі беларускага вызвольнага войска? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі Яўген Магда.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі