Калі заўтра вайна: пра што дамовіліся Лукашэнка і Шайгу — эфір з Усавым
Павел Усаў / Еўрарадыё
Нібыта жартаўлівыя словы кіраўніка Савета бяспекі Беларусі Вальфовіча пра тое, што дзяўчатам больш падабаюцца аднакурснікі, якія пасля першага курса схадзілі ў войска, насцярожваюць. Не толькі таму, што далёка не ўсё студэнты хочуць, каб іх адрывалі ад навучання, але і таму, што сказаныя яны былі пасля сустрэчы Лукашэнкі з расійскім міністрам абароны Шайгу. Дзе размова зноў ішла пра неабходнасць падрыхтоўкі да абароны ад ворага, які, як вядома… Ну і далей па тэксце.
Навошта забіраць студэнтаў у армію і як гэта дапаможа Лукашэнку бараніцца ад ворагаў? Як можа быць выкарыстаная тэрыторыя Беларусі і яе войска Масквой у сваіх інтарэсах? Ці пойдзе Захад на адмену візавых санкцый дзеля перамоў з Лукашэнкам? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.