Каліноўцы расказалі, як у прыфрантавой украінскай вёсцы апекаваліся жывёламі

Каровы засталіся ў вёсцы без гаспадароў

Каровы засталіся ў вёсцы без гаспадароў / facebook.com/kalinouskipolk/

Каліноўцы расказалі ў Facebook, як у прыфрантавой украінскай вёсцы апекаваліся хатнімі жывёламі. Яны займалі там пазіцыю. Мясцовыя жыхары, відаць, у спешцы выехалі ў тыл, жывёлы засталіся.

"Тут прайшла новая лінія фронту і баявыя дзеянні накрылі ўсю вёску, пішуць каліноўцы. — Вядома, што жывёлы прыбіліся да новых жыхароў — да вайсковых. У тым ліку і да нашых ваяроў. Каты і сабакі ў пошуках ежы; куры, гусі, качкі, каровы ў пошуках вады з-за спякоты... Нашыя хлопцы кармілі і паілі іх усіх, нягледзячы на тое, што жывёлы часта дэмаксуюць пазіцыі. Але ж як, гледзячы ў іх вочы, ім не дапамагчы?".

Найхутчэй згаданая вёска знаходзіцца на Харкаўшчыне. Байцы палка Каліноўскага знаходзіліся на харкаўскім напрамку.

Каліноўцы расказалі, як у прыфрантавой украінскай вёсцы апекаваліся жывёламі
Каліноўцы расказалі, як у прыфрантавой украінскай вёсцы апекаваліся жывёламі
Каліноўцы расказалі, як у прыфрантавой украінскай вёсцы апекаваліся жывёламі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі