Каля 2 млн еўра вылучылі польскаму бізнесу, пацярпеламу ад перакрыцця мяжы з РБ

Польшча плаціць кампенсацыі сваім прадпрымальнікам за закрытую мяжу, ілюстрацыйнае фота

Польшча плаціць кампенсацыі сваім прадпрымальнікам за закрытую мяжу, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Польскія ўлады выплочваюць кампенсацыі прадпрымальнікам на Падляшшы, якія пацярпелі ў сувязі з закрыццём памежных пераходаў з Беларуссю ў Баброўніках і Кузніцы Беластоцкай. Як паведамляе Польскае радыё, ад чэрвеня 2023 года ім было выплачана больш за 8 мільёнаў злотых (амаль 1 мільён 865 тысяч еўра).

Выплата кампенсацый працягнецца, кажа падляшскі ваявода Яцэк Бжазоўскі: "Метадалогія разліку кампенсацый — гэта "тры плюс дзевяць". Тры заяўкі разлічаны па даходах, а дзевяць — па мінімальнай заработнай плаце супрацоўнікаў. Кампенсацыі выгадныя з пункту гледжання прадпрымальнікаў. Прадпрымальнікі, якія раней выступалі за атрыманне кампенсацый, змогуць гэта працягваць таксама цяпер. Мы забяспечылі сродкі на гэтую мэту да канца бягучага года".

Па словах прадстаўніцы падляшскіх прадпрымальнікаў Агнешкі Лясоты, такія кампенсацыі дазволяць кампаніям памяняць сферу дзейнасці. "Гэта складаная справа, паколькі мы гадамі будавалі тут свае бізнесы. Напрыклад, я вяла сваю кампанію 20 гадоў. Мы надалей маем надзею, што канчаткова, раней ці пазней, мяжа будзе адкрытая", — дадае яна.

Памежныя пераходы з Беларуссю былі закрытыя ў выніку міграцыйнага крызісу, арганізаванага беларускімі ўладамі са жніўня 2021 года. Праца КПП у Кузніцы Беластоцкай і Баброўніках прыпыненая на нявызначаны тэрмін. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі