Каля 50% беларускіх работнікаў атрымлівае менш за 1000 рублёў
48,7% беларускіх работнікаў зарабляюць менш за 1000 рублёў. Такія звесткі прыводзіць БЕЛТА, спасылаючыся на інфармацыю Белстата.
Паводле Белстата, медыянны заробак у траўні 2021 года склаў 1018,4 рубля (у лістападзе 2020-га ён быў 944,4 рубля).
Медыянны заробак — гэта паказчык у цэнтры заробкавага шэрагу, які дзеліць яго на дзве роўныя часткі. Гэта значыць, палова работнікаў атрымлівае больш за гэтую суму, а палова — менш.
(Гэты паказчык не варта блытаць з сярэднім зароюкам па краіне. Сярэдні заробак за травень 2021-га склаў 1419,6 рубля.)
Па памерах заробкаў сярод беларускіх работнікаў размеркаванне выглядае так:
— да 300 рублёў — 1,3% работнікаў,
— ад 300,1 да 400 рублёў — 1,6%,
— ад 400,1 да 1000 рублёў — 45,8%,
— ад 1 000,1 да 1500 рублёў — 28,2%,
— ад 1 500,1 да 2000 рублёў — 12,1%,
— ад 2 000,1 да 3000 рублёў — 7,1%,
— ад 3 000,1 да 5000 рублёў — 2,5%,
— ад 5 000,1 да 7000 рублёў — 0,7%,
— ад 7000,1 да 10 000 — 0,4%,
— вышэй за 10 000,1 — 0,3%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.