Каля 50% карупцыйных злачынстваў у Беларусі выяўляюць з дапамогай грамадзян
Каля паловы карупцыйных злачынстваў у Беларусі выяўляюць з дапамогай грамадзян. Яны актыўна звяртаюцца ў праваахоўныя органы з адпаведнымі заявамі і паведамленнямі, распавёў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" начальнік упраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю генпракуратуры Ігар Грэйба. Ён адзначыў, што дакладнай лічбы няма, а прыблізна гэта каля 30-50%.
Цяпер жа, калі ў нашай краіне ўводзіцца значнае грашовае ўзнагароджанне за інфармацыю пра карупцыйныя злачынствы, актыўнасць грамадзян можа стаць яшчэ большай. У генпракуратуры лічаць, што існуюць усе неабходныя прававыя інструменты, каб не дапускаць ілжывых даносаў. За такі ўчынак прадугледжаная крымінальная адказнасць.
За здачу карупцыянераў беларусам будуць плаціць да 10,5 мільёна рублёў