Каля 6000 просьбаў аб дапамозе пажылым і інвалідам атрымалі сацыяльныя работнікі

У краме Мінска / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё​
У краме Мінска / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё​

Акцыя па бясплатнай дастаўцы лекаў, прадуктаў харчавання і прадметаў першай неабходнасці адзінокім, пажылым людзям, якія жывуць самі, і інвалідам працягваецца ў Беларусі. 5,8 тысячы заявак з просьбамі аб дапамозе атрымана і выканана работнікамі тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання і іх партнёрамі.

Як паведамляюць у Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, заяўкі прымаюцца кожны дзень з 9:00 да 18:00. Больш за ўсё іх было пададзена ў Гомельскай вобласці і ў Мінску.

Колькасць заявак на гэтым тыдні павялічылася. Калі з 20 па 26 сакавіка была выкананая 1171 заяўка, з 27 сакавіка па 3 красавіка  — 2086 заявак, то з 4 па 9 красавіка — ужо 2543.

На 1 красавіка ў краіне налічвалася амаль 870 тысяч пажылых людзей і інвалідаў, якія жывуць самі, піша БЕЛТА. З іх 167 тысяч не маюць блізкіх сваякоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі