Каля Кобрына вайскоўцы адпрацоўваюць "зачыстку" бліндажоў і акопаў

"Зачыстка" акопа

"Зачыстка" акопа / t.me/modmilby/

У Кобрынскім умацаваным раёне праходзяць заняткі па баявой падрыхтоўцы аднаго з механізаваных падраздзяленняў. Як паведамляе Мінабароны, вайскоўцы адпрацоўваюць штурм акопаў (не абарону, а менавіта "зачыстку" бліндажоў і акопаў), выкарыстанне беспілотнікаў, тактычныя дзеянні на розных участках мясцовасці. Таксама з імі праводзяць медыцынскую падрыхтоўку.

Кобрынскі ўмацаваны раён пабудавалі ў 2023 годзе "з улікам баявых дзеянняў ва Украіне" (верагодна, кансультаваліся з "вагнераўцамі"). Тады яго наведаў Аляксандр Лукашэнка. Ён заявіў, што падобных умацаваных раёнаў "па перыметры нашай мяжы" будзе некалькі і іх задача — прыкрыццё найбольш важных у аператыўна-тактычных адносінах раёнаў.

Каля Кобрына вайскоўцы адпрацоўваюць "зачыстку" бліндажоў і акопаў
Каля Кобрына вайскоўцы адпрацоўваюць "зачыстку" бліндажоў і акопаў
Каля Кобрына вайскоўцы адпрацоўваюць "зачыстку" бліндажоў і акопаў
Каля Кобрына вайскоўцы адпрацоўваюць "зачыстку" бліндажоў і акопаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі