Каля мінскай катэдры людзі сталі ў ланцуг з партрэтамі Кандрусевіча

Каля мінскай катэдры людзі сталі ў ланцуг з партрэтамі Кандрусевіча

Каля катэдральнага сабора на плошчы Свабоды ў Мінску ўвечары 31 жніўня стаў ланцуг каталіцкіх вернікаў і ксяндзоў. Яны трымаюць у руках партрэты кіраўніка Каталіцкага касцёла ў Беларусі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, якога беларускія ўлады сёння не пусцілі ў краіну без тлумачэння прычынаў. Таксама ў іх руках дзвюхмоўны надпіс "Чакаем / Ждём".

Таксама вернікі далучыліся да жаночай акцыі, якая праходзіць каля Чырвонага касцёла на плошчы Незалежнасці. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі