Каля мяжы з Украінай сфармаваны новы зенітны ракетны полк — Мінабароны Беларусі
У беларускім войску становіцца ўсё больш зенітных палкоў / brestcity.com
У Беларусі сфармаваны "новы зенітны ракетны полк", паведамляе прэс-служба Мінабароны. Вайсковая часць дыслакуецца ў Лунінцы ў Брэсцкай вобласці ў 50 км ад мяжы з Украінай. У чацвер яе наведаў міністр абароны РБ генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін. Адзначаецца, што "пры фармаванні палка асаблівая ўвага надавалася стварэнню сучаснай ваеннай інфраструктуры і вучэбна-матэрыяльнай базы, абсталяванню камфартабельных месцаў для размяшчэння асабовага складу".
У Лунінец перавялі вайскоўцаў з іншых часцей ("лепшых спецыялістаў"). Хрэнін уручыў ім ключы — здалі ў эксплуатацыю жылы дом на 72 кватэры (арэнднае жыллё).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.