Каля помніка Леніну знайшлі вянок з… чарапамі (фота)

Каля помніка Леніну знайшлі вянок з… чарапамі (фота)

У Бярозаўцы ў Лідскім раёне каля помніка Леніну знайшлі вянок з… чарапамі і калючым дротам. На ім была прымацавана паперка з надпісам “Гары ў пекле, кат”. Як інфармуе сайт svaboda.org, акцыю правялі мясцовыя актывісты. Вянок яны купілі ў краме. Кветкі састрыглі, а на іх месца прымацавалі выявы чарапоў і калючы дрот. Каля помніка такі незвычайны вянок не праляжаў і паўгадзіны — яго аператыўна прыбралі.

Як вядома, на 7 лістапада (па новым стылі) прыпадаюць 100-я ўгодкі захопу ўлады ў Петраградзе бальшавікамі. Іх лідарам быў Уладзімір Ульянаў (Ленін), якога лічаць ініцыятарам правядзення масавых рэпрэсій супраць іншадумцаў на тэрыторыі былой Расійскай імперыі. У Расіі нядаўна зноў пачалі гаварыць пра неабходнасць пахавання яго цела, якое з 1924 года ляжыць у маўзалеі ў Маскве.

Каля помніка Леніну знайшлі вянок з… чарапамі (фота)
Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі