У Маскве ў маўзалей Леніна кінулі кактэйль Молатава
Маўзалей Леніна ў Маскве / ria.ru
У Маскве ў маўзалей Леніна кінулі кактэйль Молатава. Здарэнне адбылося позна ўвечары 17 ліпеня. Бутэлька з гаручай сумессю, якую кінуў мужчына, трапіла ў агароджу (па іншых даных — на брук). Падпаліць маўзалей не атрымалася.
Падчас затрымання зламыснік аказаў супраціўленне паліцэйскім. Па некаторых звестках, ён быў у неадэкватным стане.
Па даных @bazabazon, падпаліць маўзалей спрабаваў 37-гадовы Канстанцін Стачукоў з Чыты. На яго пакуль распачалі адміністрацыйную справу за непадпарадкаванне паліцыі.
Маўзалей бальшавіцкаму правадыру Уладзіміру Ульянаву (Леніну) існуе ў цэнтры Масквы з 1924 года (у цяперашнім выглядзе — з 1930-га). Яшчэ ў савецкія часы фіксаваліся неаднаразовыя спробы "вандалізму" — саркафаг Леніна наведвальнікі спрабавалі разбіць, прастрэліць і нават узарваць. Спробы нападаў адбываліся і ў часы РФ (у 2016-м адзначыўся ўраджэнец Беларусі). Сёлета была зафіксаваная першая спроба выкрадання цела Леніна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.