Каманда Бабарыкі агучыла сваю стратэгію на канстытуцыйным рэферэндуме
Каманда Віктара Бабарыкі апублікавала сваю стратэгію дзеянняў на канстытуцыйным рэферэндуме.
Прапануюцца тры крокі:
— прыйсці на ўчасткі менавіта 27 лютага — у дзень асноўнага галасавання;
— выказаць нязгоду з прапанаванымі зменамі любым законным спосабам;
— пасміхацца адзін аднаму, кантактаваць і на свае вочы паглядзець, як нас шмат.
Рэферэндум прызначаны на 27 лютага. На ім улады будуць пытанцца, ці згодныя вы са зменамі ў Канстытуцыю.
Каманда Бабарыкі нагадвае, што для прыняцця зменаў у Канстытуцыю неабходна, каб "за" прагаласавала больш за 50% усіх выбарцаў, унесеных у спісы для галасавання.
"Менавіта колькасць "за" мае значэнне, таму для дэманстрацыі нязгоды абсалютна ўсё роўна, стаіць у бюлетэні адзнака "супраць" ці ён прызнаны несапраўдным", — зазначаюць прыхільнікі Бабарыкі.
Раней прадстаўнікі дэмакратычных сілаў заклікалі сваіх прыхільнікаў паставіць крыжыкі ў абодвух варыянтах адказу на бюлетэні, каб зрабіць яго несапраўдным.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.