Каманда беларускіх ваенных кінолагаў выйграла эстафету ў Расіі

Каманда беларускіх ваенных кінолагаў выйграла эстафету ў Расіі

Каманда беларускіх ваенных кінолагаў (у яе складзе — 10 чалавек) выйграла эстафету ў Расіі. Конкурс кінолагаў прайшоў у рамках Армейскіх міжнародных гульняў у Дзмітраве ў Маскоўскай вобласці. Як інфармуе РІА “Новости”, эстафета была заключным (чацвёртым) практыкаваннем. Трасу падзялілі на два адрэзкі з адным агнявым рубяжом для стральбы стоячы з біятлоннай вінтоўкі. Па пяці мішэнях з адлегласці 50 метраў трэба было патрапіць з першага разу.

Ваенныя кінолагі з Беларусі паказалі лепшы час — 25 хвілін 40 секунд. Расіяне прайгралі ім паўтары хвіліны, на трэцім месцы — казахі. Агулам у конкурсе паўдзельнічалі пяць каманд, акрамя згаданых у ім яшчэ ўдзельнічалі каманды з Узбекістана і Егіпта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі