Камандзіра Юлія Мамчура вывозяць з Крыма ў кірунку Кіева

"Яго літаральна паўгадзіны таму падвезлі да інтэрната ў суправаджэнні двух аўтаматчыкаў. Ён увайшоў у пакой, узяў асабістыя рэчы. Яго аўтаматчыкі вывелі назад у аўтобус. І толькі паспеў сказаць, што яго вывозяць з тэрыторыі Крыму" , - распавяла яна.

22 сакавіка адбыўся штурм авіябазы ў Бельбеку, якой камандаваў Мамчур. На тэрыторыю вайсковай часткі прарваліся прадстаўнікі так званай “самаабароны Крыма”. Брама ў частку была праломленая з дапамогай БТРа. Падчас штурму чуліся стрэлы, было задзейнічана не менш за 6 адзінак БТР -80. Камандзіра вайсковай часткі Юлія Мамчура выкралі расійскія ваенныя. Пазней стала вядома , што Юлій Мамчур арыштаваны і дастаўлены ў ваенную турму ў Севастопалі.

Нагадаем, што імя Юлія Мамчура стала вядомым пасля няўдалых спробаў расійскіх вайскоўцаў перакупіць яго, альбо запалохаць. Камандзір авіябазы ў Бельбеку стаў адным з сімвалаў супрацьстаяння і мужнасці украінскіх вайскоўцаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі