Камедыя Курэйчыка атрымала пракатнае пасведчанне (дакумент)

Камедыя Курэйчыка атрымала пракатнае пасведчанне (дакумент)

Камедыя "PARTY-ZAN Фільм" Андрэя Курэйчыка атрымала пракатнае пасведчанне ў Міністэрстве культуры. Пра гэта стваральнік кінастужкі паведаміў ў сацсетках. Пракат фільма запланаваны на 29 снежня 2016 года.

Раней паведамлялася, што Мінкульт затрымлівае выдачу пракатнага пасведчання. Нагодай у дэпартаменце кінаматаграфіі назвалі тое, што ў фільме прысутнічалі "зялёныя экраны" на маніторах кампутараў. Па словах чыноўнікаў, было няясна, што за выявы з'явяцца на гэтых зялёных экранах у канчатковай версіі фільма.

Цяпер усе непаразуменні вырашаныя.

Паведамляецца, што "PARTY-ZAN Фільм" — гэта моладзевая прыгодніцкая камедыя. У ёй зняліся, дарэчы, Аляксандр Яфрэмаў, Генадзь Гатоўчыц, лідар гурта "Нейра Дзюбель" Аляксандр Кулінковіч ды інш.

У Мінску фільм Курэйчыка можна будзе ў кінатэатрах сеткі "Сільверскрын", а таксама кінатэатрах "Беларусь", "Аўрора", "Мір", "Камсамолец" і "Буцік-кіно ў Фалькон-клуб". У студзені фільм плануецца паказаць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі