Камеры відэаназірання хочуць усталяваць у пад'ездах мінчукоў
І бонус — праграмнае забеспячэнне, якое ўмее распазнаваць твары / pixabay
Мінская міліцыя прапанавала абсталяваць уваходы ў пад'езды жылых дамоў камерамі відэаназірання.
“Гэта дапаможа выяўленню, раскрыццю і спыненню злачынстваў і адміністрацыйных правапарушэнняў”, — лічаць у ГУУС Мінгарвыканкама.
Камеры хочуць абсталяваць праграмным забеспячэннем, якое дае магчымасць распазнавання твараў.
Пакуль што жыхары дамоў маглі самастойна вырашаць, ці хочуць яны ўсталяваць сістэму відэаназірання ў сваім пад'ездзе, ці адмовіцца ад паслуг "вялікага брата".
Нядаўняе камеры ўсталявалі на самай тусоўкавай вуліцы Мінска — Зыбіцкай, а неўзабаве плануюць паставіць іх на фудкорце ў "Пясочніцы". Тут усё зразумела, у міліцыі кажуць, што там, дзе шмат людзей адпачываюць, звычайна адбываецца больш за ўсё правапарушэнняў\.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.