Кампанія JYSK прыпыняе працу ў Беларусі
Дацкая кампанія JYSK абвясціла, што прыпыняе "да далейшага паведамлення" працу стацыянарных крамаў і інтэрнэт-крамы. Праца будзе спыненая з 18 красавіка
Тыдзень таму рытэйлер канчаткова сышоў з расійскага рынку.
На сёння ў Беларусі дзейничаюць 10 крамаў JYSK. Карпарацыя спецыялізуецца на вырабе мэблі, матрацаў і тавараў для дому.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.