Кампанія Microsoft сёння прэзентуе навінку — Windows 10
Новая аперацыйная сістэма будзе агульнай для ўсіх відаў прылад — і для кампутараў, і для смартфонаў.
Вялікая прэзентацыя новай аперацыйнай сістэмы Microsoft адбудзецца 21 студзеня ў штаб-кватэры кампаніі ў Рэдмандзе, паведамляе партал 3DNews
У гэтай версіі Windows 10 з'явіцца падтрымка функцыі Continuum, якая дазваляе ўладальнікам гібрыдных прылад лёгка пераключацца паміж рэжымамі працы ў залежнасці ад таго, ці патрэбная ім знешняя клавіятура. Акрамя таго, АС будзе падтрымліваць працу галасавога памочніка Microsoft Cortana.
Упершыню Windows 10 была паказаная на закрытым мерапрыемстве ў Сан-Францыска ў пачатку кастрычніка. Новая АС будзе агульнай для ўсіх відаў прылад, пачынаючы ад PC і заканчваючы смартфонамі.
Паводле слоў аперацыйнага дырэктара кампаніі Кевіна Тэрнера, новая АС з'явіцца на рынку ў канцы лета або ў пачатку восені 2015 года.