Канаістка Юлія Трушкіна — у паўфінале Алімпіяды
Юлія Трушкіна
Канаістка Юлія Трушкіна — у паўфінале Алімпіяды. У чацвер 21-гадовая беларуская спартсменка заняла другое месца ў кваліфікацыі на дыстанцыі 200 метраў у каноэ-адзіночцы. Яе вынік — 46.15 секунды. У заездзе ўдзельнічалі таксама прадстаўніцы Чылі, Калумбіі, КНР, Малдовы, ЗША і Украіны. Беларуска прапусціла наперад толькі амерыканку Невін Харысан.
За выхад у фінал Трушкіна пазмагаецца ў суботу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.