Канапацкая плануе сустрэцца з Лябедзькам і Казловым у судзе
Ганна Канапацкая пагражае падаць у суд на старшыню Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Казлова і яе экс-старшыню Анатоля Лябедзькі. Пра гэта яна заявіла ў жывым эфіры Еўрарадыё. Нагодай яна назвала відэа, размешчанае на Youtube-канале Аб'яднанай грамадзянскай партыі. У гэтым відэа Канапацкая была названая "Анкай-кулямётчыцай з атачэння Аляксандра Лукашэнкі".
На думку Канапацкай, відэаролік з'яўляецца абразлівым і парушае заканадаўства Беларусі. Прыгадаўшы словы Казлова, яна сказала: "Каб ён не зніжаў планку, мы сустрэнемся з ім у зале судовых пасяджэнняў".
Нагадаем, што з ініцыятывы АГП і БСДП (Грамада) Канапацкая была выключана з апазіцыйных праймерыз.