Канапацкую пазбавілі шанцу стаць адзіным кандыдатам — чаму?
Працягваць змаганне за ганаровае званне адзінага кандыдата ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах Ганна Канапацкая не зможа — яе не зарэгістравалі ў якасці кандыдата. Супраць яе далейшага ўдзелу ў кампаніі выступілі Аб'яднаная грамадзянская партыя і БСДП (Грамада). Удзел у праймерыз працягнуць Юрый Губарэвіч, Мікалай Казлоў, Павел Севярынец, Вольга Кавалькова і Аляксей Янукевіч.
Якія парушэнні выявілі ў Ганны Канапацкай? Подпісы за Канапацкую ці яе выказванні ў сацсетках і інтэрв'ю сталі сапраўднай нагодай для яе выключэння з працэдуры праймерыз? Наколькі дэмакратычнай была сама працэдура рэгістрацыі кандыдатаў?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і выканаўца абавязкаў каардынатара штаба "Народнага галасавання" першы намеснік старшыні БСДП (Грамада) Аляксей Сігаеў.