Канцэпцыя прымірэння: ці гатовыя беларусы “перагарнуць старонку”?
Каардынацыйная рада прапануе сваё бачанне пераадольвання расколу ў беларускім грамадстве. Асноўныя тэзісы выкладзеныя ў распрацаванай сябрамі КР “Канцэпцыі прымірэння”.
Ці не з’яўляецца гэтая “Канцэпцыя” згодай на прапанову ўлады “перагарнуць старонку”? Ці дае “Канцэпцыя прымірэння” адказ на пытанне пра тое, як пераадолець раскол паміж чыноўнікамі і грамадствам? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае сябра Каардынацыйнай рады Максім Баграцоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.