Кандрацьеў выклікаў у зборную замест Гутара брамніка "Гомеля" Клімовіча
У Аляксандра Гутара з мінскага "Дынама" траўма. Таксама як і ў яго аднаклубніка Сяргея Паліцевіча.
Таму яны не паўдзельнічаюць у двух бліжэйшых матчах кваліфікацыі Еўра-2016. Адзначым, што апошнім часам Гутар быў асноўным брамнікам нацыянальнай зборнай.
Як інфармуе "Прессбол", у такой сітуацыі ў зборную выклікалі Андрэя Клімовіча, брамніка ФК "Гомель".
Нагадаем, 9 кастрычніка беларусы згуляюць на "Барысаў-Арэне" з Украінай, а 12-га — са Славакіяй. Абодва матчы пачнуцца ў 21.45.
2 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка параіў старшыні Беларускай федэрацыі футбола Сяргею Румасу "сур'ёзную ўвагу звярнуць на нашу нацыянальную зборную". Паводле яго слоў, яе гульня не радуе.
На здымку: Галоўны трэнер футбольнай зборнай Беларусі Георгій Кандрацьеў. Фота — Прессбол