Кандыдат у дэпутаты — памочнік прэзідэнта не пайшоў у адпачынак на час выбараў

Кандыдат у дэпутаты — памочнік прэзідэнта не пайшоў у адпачынак на час выбараў

Не ўсе кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сышлі ў адапачынак на час выбарчай кампаніі, як гэтага патрабуе заканадаўства. Напрыклад, гэтага не зрабіў кандыдат у дэпутаты па Шклоўскай выбарчай акрузе №90, памочнік прэзідэнта — галоўны інспектар па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Гобараў. У прыватнасці, ён суправаджаў Аляксандра Лукашэнку падчас яго паездкі ў Маларыцкі раён 15 жніўня. Гэта пры тым, што яшчэ 11 жніўня ён быў зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты акруговай камісіяй Шклоўскай выбарчай акругі №90.

Фотаздымкі Гобарава побач з Лукашэнкам падчас паездкі ёсць нават на сайце кіраўніка Беларусі.

Праваабарончы сайт "Вясна" падкрэслівае, што артыкул 77 Выбарчага Кодэкса сведчыць: з моманту рэгістрацыі кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў вызваляюцца ад выканання сваіх працоўных (службовых) абавязкаў з дня рэгістрацыі да дня выбараў без захавання заработнай платы. Таксама кандыдат на гэты час можа атрымаць працоўны адпачынак.

Дарэчы, іншы кандыдатат у дэпутаты па той самай Шклоўскай выбарчай акрузе №90 — гэта намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Па словах апазіцыйнага палітыка, акруговая камісія запатрабавала ад яго падаць даведку з месца працы, што ён сапраўды знаходзіцца ў адпачынку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі