Кандыдатамі ў дэпутаты на мясцовых выбарах хочуць стаць 22,7 тысячы чалавек
На выбарах у мясцовыя саветы кандыдатамі ў дэпутаты вылучаныя 22,7 тысячы чалавек. Такую лічбу агенцтву БЕЛТА назвала старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына.
"На 18 тысяч 111 выбарчых акруг вылучана 22 тысячы 719 чалавек", — паведаміла чыноўніца.
Таким чынам, на адну выбарчую акругу прыпадае ў сярэднім 1,2 кандыдата. Найбольшая выбарчая актыўнасць назіраецца ў Мінску: на адну акругу ў сярэднім прыпадае шэсць прэтэндэнтаў.
Нагадаем, што выбары ў мясцовыя саветы пройдуць 18 лютага 2018 года. Вылучэнне кандыдатаў скончылася 8 студзеня. Рэгістрацыя кандыдатаў працягнецца да 18 студзеня.