Кандыдатка з "рускага свету" Мірсалімава выявілася былой актывісткай NGO

Кандыдатка з "рускага свету" Мірсалімава выявілася былой актывісткай NGO

Віцебская кандыдатка, якая агітуе за "рускі свет", выявілася выхадцам з грамадскай арганізацыяй YMCA. Пра дзіўную эвалюцыю Эльвіры Мірсалімавай распавядае Радыё "Рацыя". 

Дзяўчына балатуецца ў Палату прадстаўнікоў па Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акрузе №19. 

Сваю грамадскую дзейнасць яна пачала ў сферы беларускіх НДА. У прыватнасці, яна была ў Віцебску актывісткай моладзевай хрысціянскай арганізацыі YMCA (Young Men’s Christian Association, "Хрысціянская садружнасць дарослых і моладзі"). Дзяўчына стварыла відэаблог і кіравала сайтам гэтай структуры ў Віцебску, а таксама актыўна ўдзельнічала ў розных мерапрыемствах. 

А ўжо напрыканцы 2018-га Мірсалімава выступіла з артыкулам "Бжазінскаму і не снілася: таемная гісторыя найбуйнейшай НДА — YMCA". У сваім тэксце дзяўчына піша, што Сталін герой, а з арганізацыі YMCA вядзе пачатак антысавецкая прапаганда. 

Тэкст з'явіўся на сайце "Витьбич", які аналітык Андрэй Елісееў у сваім даследавані ахарактарызаваў як найбольш агрэсіўны праваднік ідэяў "рускага свету" ў Беларусі. 

Дарэчы, ідэі Эльвіры Мірсалімавай падтрымлівае і яе муж — Дзмітрый Рубанік, адзначае Радыё "Рацыя". Ён піша пра тое, як Захад ва ўсе час займаўся "знясіленнем жыццёвых сілаў рускага праваслаўнага народа". Дарэчы, Рубанік уваходзіць у недзяржаўны Саюз беларускіх пісьменнікаў.

Між тым, іншыя сваякі Мірсалімавай, верагодна, маюць іншыя погляды. Яе родная сястра Крысціна з'яўляецца старшынёй нацыянальнай рады YMCA Беларусь. А маці, Таццяна Фёдараўна, была адной з пачынальніцаў скаўцкага руху YMCA у Віцебску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі