Кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў могуць вылучацца з 14 лютага

Цэнтравыбаркам Беларусі ў чацвер зацвердзіў каляндарны план мерапрыемстваў па арганізацыі і правядзенні выбараў у мясцовыя саветы дэпутатаў. Як нагадвае "Інтэрфакс", выбары прызначаныя на 25 красавіка. Як паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік, тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі павінны быць створаныя не пазней за 29 студзеня, участковыя выбарчыя камісіі - не пазней за 10 сакавіка. З 14 лютага па 15 сакавіка пройдзе вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў, іх рэгістрацыя ў адпаведнасці з зацверджаным планам будзе ажыццяўляцца ў перыяд з 16 па 25 сакавіка. Лазавік таксама дадаў, што перадвыбарная агітацыя кандыдатаў у дэпутаты будзе праходзіць з дня рэгістрацыі кандыдата па 24 красавіка ўключна.

Датэрміновае галасаванне на мясцовых выбарах пачнецца за 5 дзён да асноўнага дня галасавання, гэта значыць з 20 па 24 красавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі