“Кансервы Пуціна”: адкрыць падчас вайны ці Кангрэса — эфір з Фрыдманам

“Кансервы Пуціна”: адкрыць падчас вайны ці Кангрэса  — эфір з Фрыдманам

Чым даўжэй працягваецца вайна ва Украіне, чым шырэйшыя санкцыі ўводзіць Захад у дачыненні да Расіі і чым мацней гэта ўсё адбіваецца на кішэні і дабрабыце шараговых еўрапейцаў, тым большая небяспека, што прыхільнікаў ідэі “замірэння Пуціна” будзе з’яўляцца ўсё больш. Яны ўжо ёсць. А некаторыя, як венгерскі лідар Орбан, гэтага і не хаваюць, а ўжо адкрыта кажуць пра неабходнасць перамоў на ўмовах Крамля. 

Жаданне дагадзіць Крамлю ці адстойванне інтарэсаў сваіх выбарцаў штурхае асобных палітыкаў насустрач Маскве? Ці стала слабейшай вера Захаду ў перамогу Украіны? Раскол у беларускім дэмакратычным асяродку — як ён успрымаецца заходнімі партнёрамі і хто за ім можа стаяць? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аглядальнік, гісторык Аляксандр Фрыдман.

Слухайце эфір на канале Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі