Канстытуцыйную рэформу для Лукашэнкі напішуць у Крамлі?
14 верасня ў Сочы сустракаліся Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка. Гаварылі пра пратэсты ў Беларусі, крэдыты, ваенную пагрозу з Захаду… Усё як звычайна. Але адна тэма была новая: канстытуцыйная рэформа ў Беларусі. Прычым пра яе неабходнасць і своечасовасць першым загаварыў… Пуцін.
Чаму Маскву цікавіць беларуская канстытуцыйная рэформа і ў чым гэтая цікавасць? Ці можа расійская ўлада дыктаваць сваё бачанне гэтай рэформы ў Беларусі? Ці задаволіць грамадзянскую супольнасць Беларусі рэформа, прапанаваная як Мінскам, так і Масквой?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Цэнтра стратэгічных і знешнепалітычных даследаванняў Арсеній Сівіцкі.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.