Кантрабандыст з Беларусі праверыў пільнасць літоўскіх мытнікаў
Літоўскія мытнікі змясцілі на сваёй старонцы ў Facebook відэа праверкі аўтамабіля беларуса, у якім знайшлі шматлікія схованкі. Амаль усе яны былі пустыя! З гэтай прычыны літоўцы і вырашылі, што паездка кантрабандыста на старэнькім VW Passat была пробнай. Калі б атрымалася праехаць без праблем, у наступную паездку ўся машына магла б быць напоўнена кантрабандай. А так у схованках у колах знайшлі толькі 14 пачкаў цыгарэт.
Цікава, што перад паездкай у Літву беларус "тэставаў" польскіх памежнікаў. Праўда, літоўцы не паведамілі, які быў вынік.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.