Кантралёры сочаць за фермамі з дапамогай відэаназірання
Найбольш распаўсюджаным парушэннем з'яўляецца адсутнасць корму
Кантралёры сочаць за фермамі з дапамогай відэаназірання. Толькі ў Магілёўскай вобласці на жывёлагадоўчых аб'ектах устаноўлена звыш 340 камер відэаназірання. Супрацоўнікам Камітэта дзяржкантролю ўжо не абавязкова выязджаць на гэтыя аб'екты для выяўлення парушэнняў. З красавіка яны сочаць за тым, што адбываецца на фермах у рэжыме рэальнага часу. Праглядзелі больш за 200 відэакамер у 46 гаспадарках.
Найбольш распаўсюджаным парушэннем з'яўляецца адсутнасць корму ў жывёлы. Да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнулі 16 чалавек.
Дыстанцыйны кантроль ужо выкарыстоўваецца ва ўсіх рэгіёнах краіны. З яго дапамогай спрабуюць навесці парадак на жывёлагадоўчых аб'ектах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.