Капрамонт пуцеправода на Запарожскай плошчы ў Мінску завершаць у лістападзе

Рамонт пуцеправода

Рамонт пуцеправода / minsknews.by

Дарожныя будаўнікі плануюць завяршыць рамонт пуцеправода паміж вуліцамі Радыяльнай і Запарожскай у пачатку лістапада. Пра гэта піша агенцтва "Минск-Новости" са спасылкай на дырэктара "Гардарбуда" Сяргея Панява. Па словах Панява, "рух па пуцеправодзе ўжо пушчаны, засталося выканаць пешаходныя сувязі і азеляненне".

Рамантаваць мост у раёне Запарожскай плошчы пачалі ў лютым. У рамках капрамонту з мадэрнізацыяй планавалася абнавіць апоры і рыгелі (гэта апорныя бэлькі, на якія абапіраюцца іншыя апорныя элементы), замяніць бэлькі і павялічыць іх колькасць у кожным з трох пралётаў, а таксама мадэрнізаваць вулічнае асвятленне.

Капремонт путепровода на Запорожской площади в Минске завершат в ноябре
Рух па пуцеправодзе ўжо адкрылі / yandex.ru/maps

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі