Каранавірус дабраўся да Іўя

Каранавірус дабраўся да Іўя

Каранавірус дабраўся да Іўя. Ён дыягнаставаны ў пацыента інфекцыйнага аддзялення мясцовай цэнтральнай раённай бальніцы. Хворы знаходзіўся там на лячэнні з папярэднім дыягназам "пнеўманія", паведамляе газета "Іўеўскі край". Можна меркаваць, што ў каранцін трапілі і сваякі пацыента, і лекары, якія з ім кантактавалі.

Гэта чацвёрты выпадак заражэння каранавіруснай інфекцыяй COVID-19 у Гродзенскай вобласці, дадае grodnonews.by. Раней усе выпадкі былі зафіксаваны ў абласным цэнтры. Пра апошні паведамілі 28 сакавіка —  мужчына вярнуўся самалётам са Швецыі.

У Беларусі на мінулым тыдні было заяўлена пра 94 выпадкі заражэння каранавірусам. Чакаецца, што ў панядзелак з'явяцца новыя лічбы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі