Каранік патлумачыў, за што адлічаюць студэнтаў

Уладзімір Каранік / З архіву БЕЛТА​
Уладзімір Каранік / З архіву БЕЛТА​

Студэнтаў адлічваюць не за погляды, а за дзеянні, якія супярэчаць закону або ўнутранаму распарадку ўніверсітэта, сказаў Уладзімір Каранік, у мінулым кіраўнік Міністэрства аховы здароўя, а цяпер старшыня Гродзенскага аблвыканкама.

Пра яго сустрэчу са студэнтамі мясцовага медуніверсітэта расказвае прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

"Правядзенне акцый (нават у пазавучэбны час), якое парушае Закон РБ "Аб масавых мерапрыемствах" альбо правілы ўнутранага распарадку ВНУ, разглядаецца менавіта як парушэнне (з адпаведнымі наступствамі)", — перадае сутнасць адказу кіраўніка аблвыканкама прэс-служба ведамства.

Каранік прапанаваў студэнтам, якія жадаюць выказацца, падаваць заяўкі на правядзенне масавых мерапрыемстваў ці ўдзельнічаць "у дыялогавых пляцоўках". Паводле яго слоў, медыкі павінны быць аб'ектыўныя ў прыняцці рашэнняў, узважана падыходзіць да збору інфармацыі. Прафесіянал павінен "увайсці ў гісторыю, а не ўляпацца ў яе", сказаў студэнтам Каранік.

Каранік, будучы міністрам, не падтрымаў лекараў, якія абурыліся і пачалі пратэставаць супраць гвалту. Яны былі ўражаныя траўмамі людзей, што паступалі да іх у клінікі з РУУС і ізалятара на Акрэсціна. У канцы жніўня Караніка адправілі ў адстаўку, але медыкі не змаглі "перагарнуць старонку" і працягваюць выступаць супраць гвалту.

У суботу 7 лістапада падчас адной з такіх акцый было затрымана больш за 50 чалавек, частку пакаралі штрафамі, частку медыкаў адправілі на суткі. Іх калегі раніцамі і ў абедзенны перапынак працягваюць выходзіць на вуліцы, выстройваюцца ў ланцугі салідарнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі