Каранік: у эпідэмічна спакойных раёнах школы будуць працаваць у звычайным рэжыме
Ужо 20 красавіка ў беларускіх школьнікаў пачнецца нарэшце чацвёртая чвэрць навучальнага года.
Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік расказаў, у якія школы вучні вернуцца цалкам, а якія — будуць выкарыстоўваць дыстанцыйнае навучанне.
"Калі раён эпідэмічна спакойны, у сельскай мясцовасці і няма магчымасці дыстанцыйнага навучання, то частка школ будзе вернутая да звычайнага рэжыму", — перадае БЕЛТА яго словы. У эпідэмічна неспрыяльных раёнах Мінадукацыі разглядае магчымасць дыстанцыйнага навучання ў частцы школ. Каранік запэўніў, што яго ведамства дае Міністэрству адукацыі поўную інфармацыю пра эпідэмічную абстаноўку па рэгіёнах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.