Карціну Клода Манэ прадалі за амаль 111 млн долараў (фота)
Карціну Клода Манэ (1840 — 1926) прадалі ў Нью-Ёрку на аукцыёне Sothebyʼs за амаль 111 млн долараў — новы рэкорд для карцін імпрэсіяністаў. "Стагі сена" — так называецца серыя твораў знакамітага французскага мастака, у якую ўваходзіць згаданая карціна. Яна была створана ў 1890-м.
Цікава, што ўжо былыя ўладальнікі карціны купілі яе ў 1980-я гады за 2,5 млн долараў. Прозвішча цяперашняга яе ўладальніка невядомае.
Reuters