Карціну Мадыльяні прадалі за 157 мільёнаў долараў (фотафакт)
Карціну італьянскага мастака Амедэа Мадыльяні прадалі за 157,2 млн долараў. Кошт "Ляжалай аголенай (на левым боку)" стаў рэкордным для аўкцыёнаў Sotheby's у Нью-Ёрку.
"Ляжалая аголеная" была напісаная 101 год таму. Мінулы ўладальнік карціны купіў яе за 26,9 млн долараў. Стартавы яе кошт на аўкцыёне складаў $150 мільёнаў.
Амедэа Мадыльяні (1884 — 1920) — адзін з самых вядомых мастакоў канца XIX — пачатку XX стагоддзя, прадстаўнік экспрэсіянізму. Пры жыцці яго карціны не былі запатрабаванымі, а вось пасля смерці на іх пачалося "паляванне".