Карткі беларускага Альфа-банка 5 траўня перастануць працаваць за мяжой

Карткі беларускага Альфа-банка 5 траўня перастануць працаваць за мяжой

5 траўня карткі беларускага Альфа-банка перастануць працаваць за мяжой. 

"Мы хочам папярэдзіць вас: заўтра можа адбыцца частковае адключэнне нашых картак Visa і Mastercard праз пазіцыю амерыканскіх банкаў", — піша ў сацсетках прэс-служба банка.

Немагчыма будзе ні расплаціцца карткай, ні зняць гатоўку. Таксама стане недаступнай аплата праграм, падпісак і ўбудаваных пакупак у замежных сэрвісах, а таксама ў Яндэкс Go/Ежы/Плюсе (кампанія апрацоўвае плацяжы па гэтых сэрвісах за мяжой).

Банкаўскія карткі Visa і Mastercard ў беларускіх рублях працягнуць працаваць у Беларусі, а таксама пры аплаце паслуг Ozon і Wildberries.

Праблемы ў беларускага Альфа-банка пачаліся пасля таго, як пад амерыканскія блакуючыя санкцыі трапіў расійскі Альфа-банк. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі