Карыкатура на Безаса ўнесла разлад у жыццё найбуйнейшага амерыканскага выдання
Amazon, кампанія Джэфа Безаса
Лаўрэатка Пулітцэраўскай прэміі, карыкатурыстка Эн Тэлнаес сышла з Washington Post пасля таго, як газета адмовілася публікаваць створаную ёю карыкатуру на ўладальніка выдання, мільярдэра Джэфа Безаса.
На карыкатуры Безас з іншымі магнатамі намаляваны, стоячы на каленях перад статуяй абранага прэзідэнта Дональда Трампа. У мінулым месяцы Безас абвясціў, што ягоная кампанія Amazon ахвяруе 1 млн долараў у фонд інаўгурацыі Трампа. Кампанію Безасу на карыкатуры складаюць заснавальнік Meta Марк Цукерберг і Сэм Альтман з OpenAI. Тэлеэс назвала адмову газеты апублікаваць карыкатуру "небяспечнай для свабоднай прэсы", піша ВВС.
Рэдактар Дэвід Шыплі адказаў, што вырашыў не публікаваць карыкатуру, каб пазбегнуць паўтарэння, а не таму, што яна высмейвае ўладальніка газеты.
"Маё рашэнне было прадыктавана тым фактам, што мы толькі што апублікавалі калонку на тую ж тэму, што і карыкатура, і ўжо запланавалі публікацыю іншай калонкі — на гэты раз сатырычнай", — сказаў Шыплі.
Ён дадаў, што паважае Эн Телнаес і запэўніў, што не кожнае рэдакцыйнае рашэнне з'яўляецца праявай злых намераў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.