У Мінску касірка абменніка памылкова выдала 23 тысячы долараў (фота, відэа)
Цяпер банк просіць дапамагчы знайсці кліента за ўзнагароду.
Як паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі, касірка, якая выдала лішнія грошы, звярнулася з заявай пра вышук кліента ў Цэнтральнае РУУС Мінску.
Кліент прыйшоў у абменнік, каб абмяняць 2300 долараў на беларускія рублі. Замест гэтага касірка налічыла яму грошай у 10 разоў больш. Мужчына ўзяў рублі і сышоў.
Недастача выявілася праз некалькі гадзін. Банк перадаў запіс з камеры відэаназірання супрацоўнікам міліцыі. Яны паабяцалі дапамагчы ў пошуках кліента. Банку прычынілі шкоду ў асабліва буйным памеры. Аднак калі грамадзянін сам верне грошы ў банк, то да ўсталяванай законам адказнасці яго прыцягваць не будуць.
Банк просіць адгукнуцца мужчыну ці тых, хто пазнае яго або дзяўчыну, якая таксама прысутнічае на відэазапісе. Любую інфармацыю можна паведаміць на тэлефоны (017) 259-62-86, (017) 259-61-17, (029) 700-30-83.
Нагадаем, падобная гісторыя здарылася ў сталіцы ў сакавіку. Але тады мужчына вярнуў касірцы выдадзеныя яму лішнія 53 мільёны рублёў.
Мужчына вярнуў касірцы банка лішнія 53 мільёны рублёў (фота, відэа)
Фота — guvd.gov.by