Касманаўт Алег Навіцкі пасля вяртання з МКС наведае родны Чэрвень

Касманаўт Алег Навіцкі пасля вяртання з МКС наведае родны Чэрвень

Беларус Алег Навіцкі пасля вяртання з Міжнароднай касмічнай станцыі наведае родны Чэрвень, дзе і цяпер жыве яго маці. Учора ўвечары касманаўт, які правёў на МКС 197 дзён, прызямліўся ў Казахстане.

Касманаўту 46 гадоў, ён нарадзіўся ў беларускім Чэрвені. Навіцкі мае званне Героя Расіі. У космас ён браў беларускі дзяржаўны сцяг і дасылаў на Зямлю віншаванні суайчыннікам.

На малой радзіме Навіцкага за яго прызямленнем сачылі землякі. У музеі Чэрвеня нават створаная фотаэкспазіцыя, прысвечаная гэтаму касманаўту, паведамляе тэлеканал "Беларусь 1".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі