Каталонцы выказаліся за незалежнасць ад Іспаніі
На рэферэндуме, які прайшоў у нядзелю, так выказаліся больш за 80% удзельнікаў.
У Каталоніі 9 лістапада прайшло сімвалічнае галасаванне, якое не мае юрыдычнай сілы. За незалежнасць правінцыі ад Іспаніі на ім выказаліся, паводле папярэдніх звестак, больш за 80% удзельнікаў, перадае ВВС. Агулам жа ўдзел у галасаванні прынялі 2 млн 250 тысяч каталонцаў, пры тым што права голасу маюць 5 млн 400 тысяч.
Лідэр Каталоніі Артур Мас назваў гэты сімвалічны рэферэндум поўным поспехам. А ўлады Іспаніі назвалі галасаванне бясплодным і бескарысным.
Нагадаем, што Каталонія збіралася праводзіць сапраўдны рэферэндум. Але канстытуцыйны суд Іспаніі пасля звароту іспанскага ўрада заблакаваў на пяць месяцаў дзеянне дэкрэта аб правядзенні рэферэндуму.
Фота — Reuters