“Катуюць брата, каб вярнулася” — гісторыя ціску на адміна ТГ-чатаў
Юлія Сліўко / фота з яе архіва
Тое, што асобным актывістам тэлефануюць нібыта прадстаўнікі так званых сілавых структур і заклікаюць вярнуцца пад іх “гарантыі бяспекі”, — даўно не сакрэт. Але такі падыход практычна не спрацоўвае, і таму сілавікі ў найлепшых традыцыях НКУС выкарыстоўваюць для шантажу пераслед сваякоў, праз якіх перадаюць: “Вернешся — усё скончыцца”. Так было з братам Паўла Латушкі, так спрабуюць, па яе словах, вярнуць былую адміністратарку ТГ-чатаў “97%” Юлію Сліўко, пераследуючы яе брата.
Што прымусіла Юлію Сліўко з’ехаць і што цяпер адбываецца з яе братам? Ці дапаможа зварот да так званых сілавікоў? Ці верыць яна ў абяцанні і гарантыі бяспекі ці справядлівага разгляду справы? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае адна з адмінаў ТГ-чатаў “97%” Юлія Сліўко.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.