Казахстан прыпыніў уезд замежнікаў у краіну
Казахстан прыпыніў уезд замежнікаў у краіну, паведамляе РІА "Новости" са спасылкай на амбасаду Казахстана ў Ташкенце.
Гэтая мера тлумачыцца рэжымам надзвычайнага становішча ў краіне.
Тым часам улады Казахстана паведамляюць, што ўжо забіта 13 паліцыянтаў, а 353 атрымалі раненні. Пра колькасць ахвяраў і пацярпелых сярод пратэстоўцаў не паведамляецца: гаварылася толькі пра "ліквідацыю дзясяткаў нападнікаў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.