Казахстан не будзе дапамагаць Расіі пераадольваць санкцыі

Казахстан не хоча дапамагаць абыходзіць санкцыі

Казахстан не хоча дапамагаць абыходзіць санкцыі

Казахстан не хоча, каб яго тэрыторыя выкарыстоўвалася для абыходу ўведзеных супраць Расіі санкцый, заявіў намеснік кіраўніка МЗС краіны Раман Васіленка ў інтэрв'ю польскаму агенцтву PAP.

— Казахстан не ўводзіў санкцыі супраць Расіі, і Казахстан не далучыўся да санкцый супраць Расіі. У той жа час, мы не хочам, каб наша тэрыторыя выкарыстоўвалася для абыходу санкцый. Мы прымаем меры для таго, каб такога абыходу не адбывалася, паколькі мы не хочам, каб нашы кампаніі падвяргаліся так званым другасным санкцыям, — адзначыў Васіленка.

Паводле яго слоў, пазіцыя Казахстана "вядомая і зразумелая" як заходнім краінам, так і ў Расіі. Васіленка зазначыў, што ў двухбаковых адносінах паміж Астанай і Масквой "праблем няма", але існуюць "розныя пытанні", таму што адносіны дзвюх суседніх дзяржаў "вельмі разнастайныя".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі