Казулін лічыць, што зменай рэктара Лукашэнка хоча прыўнесці ў БДУ новы подых
У Беларускім дзяржаўным універсітэце змяніўся рэктар. Замест Васіля Стражава галоўную навучальную ўстанову ўзначаліць Сяргей Абламейка. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Колішні рэктар БДУ Аляксандр Казулін лічыць, што такім чынам прэзідэнт хоча прыўнесці ва ўніверсітэт новы подых. У размове з Еўрарадыё прафесар адзначыў, што Сяргей Абламейка - у першую чаргу выдатны навукоўца, а не кіраўнік.
Аляксандр Казулін: “Ён выдатны навукоўца. У яго шмат прац, прычым у замежных часопісах. Гэта чалавек з добрым навуковым аўтарытэтам. Але ў першую чаргу гэта акадэмічны чалавек. Натуральна, гэтага можа быць недастатковым, каб кіраваць універсітэтам. Але жыццё пакажа”.
Прызначаючы новага рэктара, Лукашэнка падкрэсліў, што ўніверсітэт павінен сам зарабляць грошы, у тым ліку і вытворчасцю пэўнай прадукцыі, а таксама даваць якасную адукацыю.