КДБ абнародаваў спіс тэрарыстаў
У ім ёсць адзін грамадзянін Беларусі.
КДБ Беларусі апублікаваў на сваім сайце спіс асобаў, якія ўдзельнічаюць у тэрарыстычнай дзейнасці, маюць дачыненне да распаўсюду зброі масавага паражэння альбо знаходзяцца пад кантролем такіх асоб.
У спісе пазначыныя больш за 250 асоб, якія маюць дачыненне да дзейнасці арганізацыі "Аль-Каіда". Усе яны пазначаныя з усімі вядомымі імёнамі-"псеўданімамі".
Акрамя таго, у спісе ёсць грамадзянін Беларусі Гілані Лазарэвіч і ўраджэнец Узбекістана Хуснідзін Усманаў.
"Спіс тэрарыстаў" складае і карэктуе КДБ Беларусі. Ён можа быць зменены па рашэнні старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі ці яго намеснікаў.
Фота — belvpo.com